Паніку ў момант атакі дронаў на Зялёнадольск у Татарстане паказалі на відэа
- 31.07.2026, 8:56
Апублікаваныя новыя кадры.
У Зялёнадольску (Татарстан) атакаваны лагістычны цэнтр Wildberries, вынікае з OSINT-аналізу ASTRA .
Згодна з аналізам кадраў ад відавочцаў, пад атаку трапіў лагістычны комплекс Wildberries, размешчаны па адрасе: Рэспубліка Татарстан, Зялёнадольскі раён, прамысловая пляцоўка «Зялёнадольск», 20.
Па наяўных кадрах відаць, што пасля атакі назіраецца задымленне над будынкам комплексу.
Гэты склад WB ужо атакоўвалі дроны 23 ліпеня. Дарэчы, відэа, знятае відавочцамі, дэманструе, што дрон не трапіў у лагістычны цэнтр «Ozon», кампаніі, якая з'яўляецца галоўным канкурэнтам Wildberries у Расіі.
Таксама раніцай 31 ліпеня жыхары Казані і прыгарада паведамлялі пра выбухі. І былі чутныя выбухі, або, як іх называюць у Расіі, «хлопкі», у Елабузе. Менавіта там знаходзіцца эканамічная зона «Алабуга», дзе вырабляюць расійскія ўдарныя дроны «Шахед».
Склад WB у Зялёнадольску ўжо атакоўвалі дроны 23 ліпеня.