Лукашэнка нёс неўтаймаваную ахінею пра жукоў, навуку і Пушчу
- 31.07.2026, 9:04
Малаадэкватны паток свядомасці.
Падчас візіту ў Брэст дыктатар Лукашэнка распавёў, як нібыта «выратаваў» Белавежскую пушчу, якой без яго «быў бы капут».
Пра гэта піша тэлеграм-канал «Баста!».
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык у размове з дыктатарам адзначыў, што навукоўцы не рэкамендуюць прыбіраць паваленую драўніну.
У адказ Лукашэнка заявіў, што сам дазваляе гэта рабіць, і прывёў «прыклад» з пачатку свайго кіравання. Праўда, тое, што сказаў дыктатар, больш нагадвала малаадэкватны паток свядомасці:
«Я табе дазваляю. «Навука». Я памятаю, стаў «прэзідэнтам», яшчэ соплівы быў. Гэта выратавала Белавежскую пушчу. Зараз бы я яшчэ думаў, на навуку арыентаваўся. Караед. Ой нельга, ой нельга.
Падаюць дрэвы, караед размнажаецца, пушча знішчаецца. А старыя прыйшлі, кажуць: «Дзяцінка, трэба гэта вырубваць і прыбіраць, бо загіне ўсё». Навука і старыя. Я кажу: усё рубім. Выратвалі пушчу. Капут бы быў гэтай пушчы. Вось табе навука».