BE RU EN

Не слухайце Мядзведзева

  • Аляксей Копыцька
  • 31.07.2026, 9:48

Крэмль задумаў наўпрост процілеглае.

Згустак малекул алкаголю, які прыняў форму намесніка сакратара Савета бяспекі РФ Дзмітрыя Мядзведзева, заявіў, што за першае паўгоддзе 2026 года «кантракты» з расійскай арміяй падпісалі «каля 200 тыс. чалавек». Такую канструкцыю традыцыйна выкарыстоўваюць у значэнні «менш за 200 тыс. чалавек».

Паводле ацэнкі Генштаба ЗСУ, за першую палову 2026 года расійскія войскі страцілі ў ходзе т. зв. «СВА» 241+ тыс. чалавек. Суадносіны цяпер прыкладна 60/40 забітых да параненых. То бок, каля 140 тыс. забітымі, яшчэ нейкая частка параненых знявечаная і непрыдатная да службы, у строй вернецца хай сабе 50 тыс. чалавек. Калі дадаць сюды дэзерціраў і небаявыя страты, то з указаных 240+ тысяч у строй вернецца каля 20–40 тыс.

У выніку. Паводле афіцыйных даных РФ, якія могуць быць завышаныя, і афіцыйных даных Украіны, дзе таксама трэба рабіць папраўку на дакладнасць, у агульных рысах атрымліваецца, што армія РФ толькі кампенсавала страты, але нічога не нарасціла.

Каб падрыхтавацца да магчымай мабілізацыі ва ўмовах дэфіцыту кантрактнікаў, улады РФ ужо кропкава праводзяць гвалтоўную мабілізацыю ў перыферыйных рэгіёнах у якасці тэставання.

Мядзведзеў адзначыў, што расійскія сілы беспілотных сістэм папоўніліся на 40 тыс. чалавек. У пачатку года наш галоўнакамандуючы Аляксандр Сырскі ацэньваў іх колькасць у 80 тыс. чалавек, да 1 красавіка — у 101 тыс. З улікам статыстыкі ад Мядзведзева атрымліваецца, што за квартал расіяне набіраюць 20 тыс. чалавек у свае СБС (каля 6–7 тыс. у месяц).

Фармальна гэта нямала. Нюанс у тым, што нават цалкам лаяльныя расійскія аглядальнікі адзначаюць: для СБС патрэбная не колькасць, а якасць. Той кантынгент, які добраахвотна або добраахвотна-прымусова набіраюць на кантракт, не падыходзіць для СБС. А студэнты (іх разлічвала прыцягнуць Мінабароны РФ), не надта імкнуцца ў армію нават за вялікія грошы.

Мядзведзеў усяляк адмаўляў намер Крамля праводзіць новую хвалю мабілізацыі восенню. Рознымі словамі абражаў распаўсюджвальнікаў чутак «перад выбарамі». Але мы памятаем, што за 8 дзён да мабілізацыі 2022 г. сам Пяскоў адмаўляў, што яна будзе.

Цалкам верагодна, што гэтым разам не стануць рабіць публічных аб'яваў, каб не справакаваць уцёкі насельніцтва, і ціхенька пачнуць збіраць людзей з пэўнымі ВУСамі.

Але названыя вышэй лічбы кантрактнікаў сведчаць: з такой колькасцю наступаць на Славянск і Краматорск — задумка вельмі спрэчная.

Аляксей Копыцька, «Фэйсбук»

Апошнія навіны