BE RU EN

Беларусам пачалі прыходзіць «лісты шчасця» ад падатковай

  • 31.07.2026, 13:08

Ідзе гаворка пра зборы за транспарт, нерухомасць і зямлю.

Беларусам пачалі прыходзіць рахункі па маёмасных падатках за 2025 год. Ідзе гаворка пра зборы за транспарт, нерухомасць і зямлю. Сярод першых такія паведамленні атрымалі тыя, хто зарэгістраваў асабісты кабінет на сайце падатковай, піша «Зеркало».

У асабістых кабінетах беларусаў на сайце Міністэрства па падатках і зборах пачалі з’яўляцца плацёжкі па маёмасных зборах. Нагадаем, з 1 студзеня 2024 года зборы за нерухомасць, зямлю і транспарт выстаўляюць адной плацёжкай.

Нагадаем, з 1 студзеня 2026 года паднялі стаўкі па многіх падатках. У тым ліку — збору на першую кватэру. Гэта прадугледжана зменамі ў Падатковы кодэкс.

Што будзе, калі не заплаціць зборы

Паведамленні аб уплаце маёмасных збораў павінны даслаць не пазней за 1 кастрычніка — па пошце або праз асабісты кабінет на сайце МПЗ (тым, хто даваў на гэта згоду). Пры гэтым грошы трэба ўнесці да 16 лістапада ўключна. «Фізічныя асобы маюць права аплачваць падаткі часткамі і датэрмінова», — раней тлумачылі падаткоўцы.

Апошнія навіны