BE RU EN

Лукашэнку падарылі карову

  • 31.07.2026, 13:15

Яна будзе стаяць у Палацы Незалежнасці.

Бронзавую карову падарылі Аляксандру Лукашэнку падчас рабочай паездкі палітыка 31 ліпеня на прадпрыемства «Савушкін прадукт» у Бярозаўскім раёне. Фатаграфіі скульптуры апублікавала прэс-служба дыктатара.

Пра тое, што карове трэба паставіць помнік, Лукашэнка заявіў у кастрычніку 2024 года падчас рабочай паездкі ў Пінскі раён.

«Карове трэба паставіць помнік. Дзякуючы карове выжывалі партызаны і дзеткі. Пасля вайны дзякуючы карове мы выжылі. І цяпер яна нас корміць. Карова — гэта святое. Для мяне гэта святое», — сказаў тады Лукашэнка.

У 2025 годзе падчас сустрэчы з губернатарам Кіраўскай вобласці Расіі Аляксандрам Сакаловым дыктатар сказаў, што месца каровы — у палацы.

Апошнія навіны