Лукашэнка: Песціць сялян нельга
- 31.07.2026, 14:16
Дзікае выказванне дыктатара.
Лукашэнка падчас працоўнай паездкі наведаў адзін з вытворчых філіялаў «Савушкіна прадукту» ў Брэсцкім раёне — сельскагаспадарчае прадпрыемства «Савушкін-Луч», паведамляе БелТА.
Дыктатар адзначыўся скандальнай заявай на адрас беларускіх сялян:
«Не шкадуйце для сялян. Песціць іх нельга, але калі яны даюць вынік, ім трэба плаціць», — рэзюмаваў Лукашэнка.
Раней сайт Charter97.org пісаў, як Лукашэнку «надурылі» на «Гарызонце». «Айчынны» прайгравальнік аказаўся кітайскім.