BE RU EN

Беларус знайшоў у лесе рэдкую лісічку

  • 31.07.2026, 19:30

Адна з відавочных асаблівасцяў знойдзенага «скарбу» — колер.

«Спраўдзілася адна з маіх «лісічкавых» мар», — так пачынаецца відэа вядомага спецыяліста «ціхага палявання» Аляксандра. У роліку беларус расказаў «Колер як у парасяці»: беларус пахваліўся рэдкай лісічкай — Людзі Onlíner) пра незвычайную знаходку: маладую булавападобную лісічку.

Адна з відавочных асаблівасцяў знойдзенага «скарбу» — колер. «Самыя свежыя лілавыя. Паглядзіце, які колер — як у парасяці. Даўно хацеў знайсці і патрапіць на іх, каб былі свежыя», — распавядае аўтар роліка.

У кадры Аляксандр паказаў, што некалькі лісічак «як з карцінкі» адправяцца ў гербарый Акадэміі навук. Як распавялі у Інстытуце эксперыментальнай батанікі, да гэтага моманту ў калекцыі яшчэ не было ўзораў булавападобнай лісічкі.

У каментарыях нехта папрасіў удакладніць месца знаходкі. Журналісту Аляксандр расказаў, што гаворка пра месца ў плюс-мінус 100 кіламетрах ад Мінска.

Але гэта яшчэ не ўсё. Буквальна ў суседнім пасту беларус паведаміў пра яшчэ адну рэдкую лісічку — чорную, якую яму таксама ўдалося знайсці. «Гэта ядомыя грыбы, вельмі смачныя — вучоныя знайшлі ў іх 30 лятучых злучэнняў, якія ўплываюць на смак. У залежнасці ад таго, як іх прыгатаваць, смак і водар будуць рознымі», — тлумачыць мужчына ў роліку.

Праўда, збіраць чорныя лісічкі не варта — з мінулага года, як распавядаюць у відэа, яны занесеныя ў Чырвоную кнігу. Але і раней гэтыя грыбы рэдка траплялі ў кошыкі — іх надзвычай складана заўважыць з-за цёмнага колеру, а часта іх прымалі за небяспечныя.

Апошнія навіны