BE RU EN

Офіс Зяленскага папрасіў генеральнага пракурора Украіны ўзбудзіць крымінальную справу супраць Лукашэнкі

  • 31.07.2026, 19:40

Беларускі дыктатар даграўся.

Офіс Прэзідэнта Украіны сапраўды накіраваў запыт у Офіс Генеральнага пракурора Украіны адносна магчымасці узбуджэння крымінальнай справы у адносінах да беларускага дыктатара Лукашэнкі.

Гэтую інфармацыю ў каментары «Укрінформу» пацвердзіла кіраўніца ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і камунікацый Офіса Генеральнага пракурора Украіны Мар'яна Гайоўская-Каўбасюк.

«У Офісе Генеральнага пракурора 30 ліпеня 2026 года быў зарэгістраваны зварот, які паступіў з Офіса Прэзідэнта Украіны для разгляду ў межах кампетэнцыі. На дадзены момант зварот знаходзіцца на разглядзе. Па выніках яго разгляду заяўнікі будуць паведамлены ў вызначаным законам парадку», – адзначыла прэс-сакратарка пракуратуры.

Паводле яе слоў, на дадзены момант ведамства не ўзбуджала ніякіх крымінальных спраў супраць Лукашэнкі.

Апошнія навіны