BE RU EN

Камандзір «Хартыі» зрабіў першую заяву пасля замаху

  • 31.07.2026, 22:41

Украінскі вайсковец распавёў, пра што сведчыць арганізацыя замаху на яго.

Расіяне вядуць вайну, у тым ліку і з дапамогай тэрору. Гэта з'яўляецца прыкметай таго, што ім не ўдаецца дасягнуць палітычнай мэты ваеннымі метадамі.

Пра гэта заявіў камандзір корпуса ўкраінскай «Хартыі» Ігар Абаленскі.

- Сённяшні замах з'яўляецца даказам таго, што мы ўсё робім правільна і эфектыўна знішчаем ворага на полі бою, - адзначыў ён.

Абаленскі падзякаваў усім «за ўвагу і клопат», а таксама прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму «за падтрымку».

- Замах - гэта прыкмета страху ворага. І наша адплата прымусіць яго баяцца яшчэ больш, - дадаў камандзір «Хартыі».

Апошнія навіны