BE RU EN

Макс Корж запатэнтаваў сваё імя

  • 8.07.2026, 20:40

Беларускі спявак зарэгістраваў таварны знак у Расіі.

Беларускі рэпер Макс Корж 5 ліпеня запатэнтаваў сваё сцэнічнае імя ў якасці брэнда. Пра гэта «Газеце.Ru» паведамілі ў сэрвісе праверкі контрагентаў Rusprofile.

Выключныя правы на таварны знак будуць дзейнічаць да верасня 2034 года. Брэнд дазваляе весці музычную дзейнасць і выпускаць мерч.

У чэрвені 2022 года Макс Корж скасаваў канцэрты ў расійскіх гарадах на нявызначаны тэрмін. Артыст паведаміў, што не можа «спяваць пра «жыццё ў кайф», калі штодня гэтыя жыцці адбіраюцца». Восенню 2024 года ён пераехаў у Еўропу.

Макс Корж — беларускі спявак, рэпер і аўтар песень. Нарадзіўся 23 лістапада 1988 года ў горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці. Шырокую вядомасць набыў у пачатку 2010-х гадоў дзякуючы спалучэнню рэп-рэчытатыву з меладычнымі прыпевамі і тэкстамі, блізкімі маладзёжнай аўдыторыі. Папулярнасць артысту прынеслі трэкі «Небо поможет нам», «Малый повзрослел», «Горы по колено» і інш.

Апошнія навіны