Беспілотнікі ГУР паразілі дарагавартасныя мэты расіян на поўдні Украіны
- 1.08.2026, 13:45
Ворагу нанеслі страты больш чым на 20 млн долараў.
Украінскія беспілотнікі паразілі дарагавартасныя мэты расійскіх акупантаў на поўдні Украіны — ЗРГК «Панцыр-С1», катэр «Сарган» і станцыю «Форпост».
Пра гэта паведамляецца ў Telegram Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.
Уначы з 29 на 30 ліпеня беспілотнікі ГУР паразілі:
зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С1» на часова акупаванай тэрыторыі Херсоншчыны;
катэр праекта 1100М «Сарган» у г. Керч, часова акупаванай АР Крым;
наземную станцыю кіравання дронамі «Форпост» у г. Еўпаторыя, часова акупаванай АР Крым.
Прыблізны кошт расійскага ЗРГК «Панцыр-С1» складае каля 15 млн долараў, а хуткаснага патрульнага катэра «Сарган» — каля 6 млн долараў.