У Пермскім краі палаючы грузавік выбухнуў на вачах у расіяніна
- 1.08.2026, 15:56
Момант магутнага выбуху трапіў на відэа.
У сетцы з'явіўся відэазапіс, на якім расіянін зняў палаючы грузавік на абочыне дарогі ў Пермскім краі РФ.
Як паведамляе «Цэнзар.НЕТ», падчас здымкі ахопленая полымем фура раптам выбухнула, што выклікала бурную рэакцыю аўтара відэа.
«Куды вы едзеце, нах#й, дэбілы, бл#ць», — эмацыйна ўсклікае расіянін пасля магутнага выбуху грузавіка.
Інфармацыя пра прычыны ўзгарання і наступнага выбуху транспартнага сродку пакуль адсутнічае.