ЗСУ спалілі замаскіраваны бензавоз акупантаў пад Мелітопалем
- 1.08.2026, 17:09
Расійскія вайскоўцы спрабавалі выдаць яго за звычайны грузавік.
Украінскія аператары дронаў знішчылі замаскіраваны расійскі бензавоз у раёне часова акупаванага Мелітопаля.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», удар па варожай лагістыцы нанеслі лётчыкі памежнага падраздзялення «Фенікс» падчас баявых вылетаў.
На апублікаваных кадрах бачна, што транспартны сродак вонкава выглядаў як звычайны грузавік. Аднак аэравыведка ўстанавіла, што пад маскіроўкай расійскія акупанты схавалі бензавоз, які выкарыстоўваўся для забеспячэння ваеннай лагістыкі.
У выніку дакладнага ўдару беспілотніка грузавік разам з запасамі паліва загарэўся.