На мяжы Беларусі з Літвой зафіксавалі рэкордны наплыў мігрантаў
- 2.08.2026, 4:52
За суткі літоўскія памежнікі спынілі 40 спроб прарыву.
Рэкордную за апошнія тры месяцы (96 дзён) актыўнасць нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю зафіксавала 31 ліпеня Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы, як сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз масіва яе аператыўных даных.
Па выніках мінулага дня САДМ паведаміла пра 40 спроб пранікнення на тэрыторыю краіны.
Папярэдні раз больш было 26 красавіка — 50 спроб, у далейшы перыяд — ад 0 да 38.