Пасля спёкі да +38°C у Беларусь прыйдзе змена надвор'я
- 2.08.2026, 9:36
Пералом наступіць напрыканцы тыдня.
На пачатку тыдня ў Беларусі захаваецца спякотнае надвор'е. Паводле прагнозу сінаптыка Дзмітрыя Рябова, які ён агучыў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала ОНТ, месцамі тэмпература паветра дасягне +38°C. Аднак ужо ў другой палове тыдня стане прахаладней, а верагоднасць дажджоў павялічыцца.
У панядзелак, 3 жніўня, істотных ападкаў не чакаецца. Уначы будзе +12°C… +19°C, удзень ад +25°C на поўначы краіны да +31°C у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
У аўторак, 4 жніўня, спёка ўзмоцніцца. На поўначы чакаецца да +27°C, на поўдні да +37°C. У паўднёвых раёнах месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Найбольш спякотным днём тыдня, паводле папярэдняга прагнозу, стане серада, 5 жніўня. Удзень паветра прагрэецца да +32°C… +38°C, істотных ападкаў не чакаецца.
З чацвярга, 6 жніўня, у Беларусь пачне паступаць больш прахалоднае паветра. Удзень тэмпература складзе ад +23°C на поўначы да +30°C на паўднёва-ўсходзе краіны. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
У пятніцу, 7 жніўня, чакаецца +22°C… +26°C, пераважна без ападкаў.
У выхадныя, 8 і 9 жніўня, надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты з захаду. У субату і нядзелю ў многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. У суботу ўдзень чакаецца +17°C… +25°C, у нядзелю +19°C… +25°C, а на паўднёва-ўсходзе Гомельскай вобласці — да +27°C.
Паводле слоў сінаптыка, пасля некалькіх дзён анамальнай спёкі да канца тыдня тэмпература паветра ў большасці рэгіёнаў краіны прыкметна знізіцца.