Урад Пашыняна ў Арменіі падаў у адстаўку
- 2.08.2026, 10:59
Названая прычына.
Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян абвясціў пра адстаўку свайго ўрада ў сувязі з пачаткам першай сесіі наваабранага парламента — Нацыянальнага сходу.
Пра гэта паведамляе агенцтва Armenpress.
У відэазвароце Пашынян абвясціў пра пачатак працы Нацыянальнага сходу Арменіі 9-га склікання, што, паводле Канстытуцыі краіны, абавязвае ўрад падаць у адстаўку.
Прэм’ер паведаміў, што рыхтуецца падпісаць адпаведную заяву і накіраваць яе прэзідэнту краіны.
Паводле працэдуры, пасля прыняцця адстаўкі ўрада кіраўнік дзяржавы павінен прызначыць новага прэм’ера, кандыдатуру якога вылучыць парламенцкая большасць. Чакаецца, што гэта адбудзецца ўжо ў нядзелю, 2 жніўня.
Паколькі менавіта партыя дзейнага прэм’ер-міністра Арменіі «Грамадзянскі дагавор» перамагла на парламенцкіх выбарах 7 чэрвеня і забяспечыла сабе большасць у Нацыянальным сходзе, Нікол Пашынян, хутчэй за ўсё, зноў узначаліць урад.
Нагадаем, апошнія парламенцкія выбары ў Арменіі адбыліся менш чым месяц таму, 7 чэрвеня, ва ўмовах актыўнага расійскага ўмяшання. Прэм’ер краіны Нікол Пашынян пасля іх заявіў пра гістарычную перамогу.