BE RU EN

Гіганцкі пажар успыхнуў на складзе Wildberries: увялі план «Ковер»

  • 2.08.2026, 11:44

Новыя дэталі ўдару па комплексе плошчай 128 тысяч квадратных метраў у Самарскай вобласці РФ.

У ноч на 2 жніўня ў Самарскай вобласці Расіі беспілотнікі атакавалі лагістычны комплекс кампаніі Wildberries. Пасля ўдару на аб’екце ўзнік пажар. Пра гэта паведамілі тэлеграм-каналы Exilenova+ і ASTRA.

Паводле паведамленняў мясцовых крыніц, загарэўся лагістычны комплекс Wildberries «Новосемейкино». Яго плошча складае каля 128 тысяч квадратных метраў. Аб’ект пачаў працу ў маі 2025 года.

Губернатар Самарскай вобласці Вячеслав Федорищев паведаміў, што рэжым беспілотнай небяспекі ў рэгіёне абвясцілі каля трэцяй гадзіны ночы. Прыблізна праз гадзіну на тэрыторыі ўсёй вобласці ўвялі план «Ковер» і закрылі паветраную прастору.

Што кажуць у кампаніі Wildberries

Прэс-служба кампаніі Wildberries пацвердзіла, што ў выніку атакі дронаў на лагістычным аб’екце ўзнік пажар. На месцы працуюць пажарныя службы.

«Папярэдне пацярпелых няма», — заявілі ў кампаніі.

Плошчу пажару ў Wildberries не ўдакладнілі. У той жа час адзначылі, што лагістычныя працэсы былі перабудаваныя, а прыём паставак і адгрузка заказаў працягваюцца праз іншыя аб’екты.

Апошнія навіны