BE RU EN

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю

  • 1.09.2026, 1:53

Лекары замянілі клапан у сэрцы пацыента рэдкім метадам.

У Рэспубліканскім клінічным медцэнтры ўпраўлення справамі Лукашэнкі правялі ўнікальную аперацыю па замене аортальнага клапана сэрца. Пра гэта паведамілі ў медцэнтры.

Аперацыю па эндаскапічным пратэзаванні правялі кіраўнік аддзялення ў Клінічным цэнтры Універсітэта Сараева (Боснія і Герцагавіна), прафесар Нермір Гранаў і кардыялагічная служба РКМЦ.

Унікальнасць аперацыі ў тым, што хворы сардэчны клапан замяняецца без вялікіх разрэзаў грудной клеткі.

Аортальны клапан — гэта свайго роду «дзверца» паміж сэрцам і аортай. Ён павінен адкрывацца, каб кроў выходзіла з сэрца, і зачыняцца, каб кроў не вярталася назад.

Апошнія навіны