BE RU EN

Украіна нанесла ўдар па парце ў Дагестане, куды Іран пастаўляе грузы для РФ

  • 11.09.2026, 9:46

Пачаўся пажар.

У ноч на 11 верасня Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па стратэгічных аб'ектах у горадзе Каспійску — ён знаходзіцца ў Рэспубліцы Дагестан, якая ўваходзіць у склад РФ. Паводле папярэдняй інфармацыі, мэтай атакі стаў мясцовы марскі порт. Пра гэта паведамляе «Дыялог» са спасылкай на маніторынг сацсетак.

Кіраўнік Рэспублікі Дагестан Сяргей Мелікаў на момант публікацыі навіны сітуацыю ў рэгіёне ніяк не пракаментаваў. Маўчаць і цэнтральныя расійскія ўлады. Відэа з наступствамі атакі апублікаваў Telegram-канал «Крымскі вецер».

Адміністрацыя Каспійска ў мэсэнджары распаўсюдзіла рэкамендацыі пра тое, як паводзіць сябе падчас атакі БПЛА. Звычайна ў Расіі так робяць у выпадках, калі той ці іншы рэгіён падвяргаецца паветранаму ўдару, — пры гэтым афіцыйна пра саму атаку жыхарам звычайна не паведамляюць. Акрамя таго, адміністрацыя горада паведаміла пра адключэнне электраэнергіі па трох асобных лініях электраперадачы — тых, што ідуць ад падстанцыі да спажыўцоў або размеркавальнага пункта.

Жыхары Каспійска распавялі ў сацсетках пра атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на мясцовы марскі порт. Апублікаваныя фота- і відэаматэрыялы пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

Праз парты Каспійска і Махачкалы Расія атрымлівае па Каспійскім моры ваенныя грузы з Ірана, у тым ліку ракеты і беспілотнікі. Таму Сілы абароны Украіны рэгулярна наносяць удары па расійскіх партах на Каспіі.

Нагадаем, напярэдадні, у ноч на 10 верасня, атаке беспілотнікаў падвергся порт у Махачкале — там таксама былі зафіксаваныя пажары і першыя звесткі пра пацярпелых.

Апошнія навіны