BE RU EN

Надвор'е здзівіла беларусаў

  • 11.09.2026, 10:52

Сутачны тэмпературны рэкорд, які трымаўся 94 гады, абнавіўся ў Беларусі 10 верасня.

Новы гістарычны максімум зарэгістраваны ў тым самым горадзе — Васілевічах, сведчыць праведзены «Пазіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных дадзеных Белгідрамета.

У гэтым горадзе на тэрыторыі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ўчора паветра прагрэлася да 30 градусаў. Папярэдні экстрэмум быў на 0,4 градуса ніжэй.

Лакальныя максімумы перакрытыя на 11 метэастанцыях Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей.

У Горках (Магілёўская вобласць) паўтораны рэкорд дня, які трымаецца 117 гадоў (27 градусаў).

Апошнія навіны