Украінскія дроны знішчылі два ЗРК «Панцыр-С1» і РЛС расіян
- 11.09.2026, 16:30
ЗСУ нанеслі ўдар па шэрагу важных ваенных аб'ектаў праціўніка.
У Таганрозе Растоўскай вобласці РФ паражаныя два зенітныя ракетна-гарматныя комплексы «Панцыр-С1», паведамляе Генштаб ЗСУ.
У Бярозках Бранскай вобласці РФ паражана радыёлакацыйная станцыя праціўніка.
У Данецку паражана месца захоўвання, падрыхтоўкі і запуску ўдарных БПЛА.
У Пятрапаўлаўцы Луганскай вобласці паражаны цэнтр падрыхтоўкі аператараў БПЛА падраздзялення «Ахмат». Цэнтр спецыялізуецца на падрыхтоўцы аператараў FPV-дронаў і іншых беспілотных сістэм.
У Снежным Данецкай вобласці паражаны Снежнянскі машынабудаўнічы завод.
Паводле дадзеных Генштаба, Снежнянскі машынабудаўнічы завод спецыялізуецца на вытворчасці дэталяў для газатурбінных рухавікоў, у прыватнасці дыскаў і лопасцяў кампрэсараў і турбін. Прадпрыемства выкарыстоўваецца расійскай абароннай прамысловасцю для вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння, у тым ліку кампанентаў для авіяцыйных рухавікоў.