BE RU EN

Фотафакт: Гісторыя неверагоднага кахання пасярод беларускай глыбінкі

  • 11.09.2026, 16:37

Як быў пабудаваны касцёл у Сар'і.

Блогер hatatravel апублікаваў фота ўнікальнага помніка неагатычнай архітэктуры ў Віцебскай вобласці Беларусі.

«Шукаеш гатычную архітэктуру, а знаходзіш... гісторыю неверагоднага кахання пасярод беларускай глыбінкі, — піша ён. — Храм узвёў у 1852–1857 гадах шляхціц Ігнацій Лапацінскі у памяць пра рана памерлую жонку Марыю. Архітэктарам выступіў нямец Густаў Шахт.

Каб аднавіць атмасферу сярэднявечнай Еўропы, кожную з больш як 200 тысяч цаглін вытэсвалі ўручную, а фасады ўпрыгожылі 12-метровымі шпілямі».

Храм, узведзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя, уяўляе сабой аднанефавую базыліку, прамавугольную ў плане, з пяціграннай апсідай і дзвюма невялікімі рызніцамі.

Цяпер у ім ідуць рэстаўрацыйныя працы, пабудаваны новы алтар, дэмантавана верхняе перакрыцце, каля храма ўсталяваны помнік святым Пятру і Фяўроніі.

Апошнія навіны