«Сцэнар лютога 1917 года амаль непазбежны»
- 11.09.2026, 17:11
Расію чакае катастрофа.
Для новай хвалі мабілізацыі ў РФ ужо занадта позна, упэўнены ваенны злачынца, Z-патрыёт Ігар Стралкоў (Гіркін). Пра гэта гаворыцца ў ягоным лісце, якое апублікавалі паплечнікі, перадае Dialog.UA.
Стралкоў прагназуе для РФ катастрафічны сцэнар у выпадку мабілізацыі.
«Агульная мабілізацыя безнадзейна спазнілася. Яе проста немагчыма паспяхова правесці. Больш за тое, спробы яе рэальнага правядзення здольныя так расхістаць сацыяльна-эканамічную і ўнутрыпалітычную сітуацыю, што лек можа аказацца горшы за хваробу», — напісаў ён.
На яго думку, у Крамлі разумеюць пагрозы і не пойдуць на ўсеагульную мабілізацыю, а вось частковая можа быць праведзена, але карысці ад яе будзе няшмат — на непрацяглы час адтэрмінуе паразу.
«Калі я пачую па «яшчыку» пра ўсеагульную мабілізацыю як пра здзейснены акт, я смела і рашуча скажу: «Усё! Дзяржаве каюк!» Бо крытычна позна… Цяпер — не. Ніяк. Калі адважуцца, праз нядоўгі час атрымаюць сцэнар «Люты — 1917» амаль непазбежна», — прагназуе Стралкоў.