Спадарожнікавы здымак паказаў поўнае выгаранне склада OZON пад Саратавам
- 11.09.2026, 17:27
Пашкоджаны лагістычны аб’ект меў плошчу 100 000 кв. м.
Украінскі ўдар выклікаў істотныя наступствы для склада расійскага маркетплэйса OZON пад Саратавам. Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі, апублікаваныя «Радыё Свабода».
Здымкі паказваюць поўнае выгаранне аб’екта, адзначаюць журналісты.
Плошча гэтага лагістычнага аб’екта складала 100 000 квадратных метраў. Гэта ўжо сёмы склад OZON, пашкоджаны або знішчаны украінскімі абаронцамі з 22 жніўня — тады ўпершыню быў атакаваны хаб гэтай кампаніі ў Чапаеўску Самарскай вобласці.
Калі лічыць удары і па OZON, і па Wildberries, і па іншых лагістычных кампаніях, то гэта ўжо 33-і пашкоджаны склад, пачынаючы з 18 ліпеня.