Якія электрамабілі выбіраюць беларусы
- 11.09.2026, 21:33
Топ-10 папулярных брэндаў.
Беларусы ўсё часцей набываюць электрамабілі. Якія маркі карыстаюцца попытам, расказалі ў Беларускай асацыяцыі развіцця электратранспарту (БЭТА).
У справаздачы асацыяцыі сказана, што за 8 месяцаў 2026 года ў Беларусі стала на 20 053 электрамабіляў больш. Гэта рэкордны паказчык.
На афіцыйны імпарт прыпадае 46,8%, беларуская вытворчасць — 27,1%, а «шэры» імпарт займае долю ў 26,1%.
Эксперты звязваюць павышаны попыт з заканчэннем тарыфнай льготы паводле мытнай квоты.
Рэйтынг самых папулярных марак
Што да канкрэтных марак, якія выбіраюць беларусы, дык тут з вялікім адрывам лідзіруюць два брэнды — Geely (з пачатку года было набыта 7231 аўтамабіль) і Dongfeng (5882).
Затым ідуць BYD (3067), Deepal (2308) і Tesla (2127). Менш за тысячу электрамабіляў змаглі прадаць Zeekr, BMW (358), Changan (330), Nissan (226) і Hongqi (216).