BE RU EN

Больш за 50% украінскіх бежанцаў у Польшчы плануюць вярнуцца ва Украіну

  • 11.09.2026, 21:38

Апытанне.

Паводле дадзеных сацыялагічнага апытання групы «Рэйтынг», праведзенага ў жніўні, ва Украіну плануюць вярнуцца 51% апытаных бежанцаў у Польшчы, аднак большасць адкладае гэты крок да завяршэння вайны.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на апытанне.

Як паказвае апытанне, у найбліжэйшы час гатовыя вярнуцца 8%, пасля вайны — 43%. Не плануюць вяртацца 26%, а 23% не могуць даць адназначнага адказу.

Ключавымі ўмовамі для 71% рэспандэнтаў, якія будуць спрыяць вяртанню, з'яўляюцца бяспека і стабільнасць ва Украіне.

Развіццё эканомікі важна для 36%, перспектывы працаўладкавання — для 26%, адсутнасць унутраных моўных, рэлігійных і іншых канфліктаў — для 21%.

Развіццё сацыяльнай інфраструктуры і магчымасць уплываць на грамадскія змены назвалі па 12%, удзел у аднаўленні краіны і пагаршэнне ўмоваў жыцця за мяжой — па 11%.

Таксама апытанне паказвае, што застацца на пастаяннае пражыванне за мяжой хацелі б 44% апытаных, не хацелі б — 43%. Сярод тых, хто хоча жыць за мяжой, 40% выбіраюць Польшчу, 17% — іншую еўрапейскую краіну, 6% — дзяржаву па-за межамі Еўропы. У той жа час 37% не змаглі назваць краіну.

Апошнія навіны