BE RU EN

Зяленскі жорстка папярэдзіў РФ

  • 11.09.2026, 21:53

За блэкаўты ва Украіне будзе годны адказ.

Украіна гатовая сіметрычна адказваць на расійскія ўдары па энэргасістэме падчас халадоў, аднак прапануе паэтапны перагаворны шлях для спынення вайны.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе яго тэлеграм-канал.

Украіна навучылася знаходзіць магчымасці, каб годна адказваць на аперацыі РФ, і калі вораг рыхтуецца біць па грамадзянскай інфраструктуры, то атрымае аналагічныя меры ў адказ.

«Калі яны будуць ладзіць нам блэкаўты, мы ім будзем імкнуцца адказаць годна», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час ён падкрэсліў, што існуе і альтэрнатыва, якую Кіеў заўсёды падтрымліваў — гэта перамовы аб заканчэнні вайны.

Калі партнёрам складана знайсці падыход да РФ для поўнага спынення баявых дзеянняў, варта рухацца паэтапна:

разблакаваць Чорнае мора;

узгадніць узаемнае энэргетычнае перамір’е дзеля абароны абедзвюх сістэм.

Гуманітарны трэк

Асобную ўвагу Уладзімір Зяленскі надаў неабходнасці працягу абменаў палоннымі і вяртання грамадзянскіх асоб, уключаючы журналістаў, а таксама ўкраінскіх дзяцей.

Паводле яго слоў, гэты накірунак надзвычай важны, і бакі павінны рухацца да правядзення трохбаковай сустрэчы.

Апошнія навіны