Унікальны гол з пенальці: у MLS зафіксавалі асаблівае ўзяцце варот
- 12.09.2026, 11:22
Мяч прабыў за лініяй усяго 0,2 секунды і не закрануў сеткі.
Напярэдадні ў матчы чарговага тура рэгулярнага сезона паўночнаамерыканскай MLS «Ванкувер Уайткэпс» на сваім полі разабраўся з «Лос-Анджелес Гэлакси» (3:0), піша sport.ua.
Гэтая гульня стала прыкметнай тым, што ў ёй на 90-й хвіліне ўнікальным голам з пенальці адзначыўся 21-гадовы гулец гаспадароў Бруно Кайседо.
Пасля яго ўдару мяч не крануў ні сеткі варот, ні стойкі, але прывёў да гола, прабыўшы за лініяй усяго 0,2 секунды.
Адзначаецца, што гэта першы ў гісторыі зафіксаваны выпадак, калі ўдар з пенальці завяршыўся голам, пры якім мяч не крануў ні сеткі варот, ні стойкі і знаходзіўся за лініяй настолькі кароткі час.