BE RU EN

Ужо з цяжкасцю ходзіць: стан Кадырава рэзка пагоршыўся

  • 12.09.2026, 13:23

У Маскве кіраўнік Чачні наогул перастаў з'яўляцца.

Хвароба кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, відаць, прагрэсуе. Яго стан апошнім часам рэзка пагоршыўся. Пра гэта паведаміў уплывовы расійскі рэсурс ВЧК-ОГПУ, які звязваюць са спецслужбамі РФ.

49-гадовы Рамзан Кадыраў апошнім часам надзвычай рэдка з'яўляецца на публіцы. Ён так моцна здаў, што ахова ўжо вымушана падтрымліваць яго пад рукі падчас хады.

«Яму надзвычай цяжка не толькі перасоўвацца, але ўвогуле «запускаць» дзень. Каб ён змог узяць удзел у мерапрыемствах да юбілею Ахмата Кадырава, лекарам давялося здзейсніць сапраўдны подзвіг. Гэта ўсе, хто прысутнічаў, бачылі. Ён ходзіць пад руку з кімсьці, толькі для камер праходзіць самастойна, але вельмі нядоўга. Нават вусныя выступы даюцца цяжка», — паведаміў рэсурс.

У Маскве Кадыраў наогул перастаў з'яўляцца. Крэмль накіроўвае туды чыноўнікаў, каб ацаніць стан кіраўніка рэспублікі.

«Федэральных чыноўнікаў аднаго за адным ганяюць у Чачню, каб перад выбарамі паказаць насельніцтву яго актыўнасць і ўцягнутасць у працэсы. А заадно, каб яны паглядзелі на рэальны стан. І іх аповеды выклікаюць вялікія асцярогі», — паведаміў ВЧК-ОГПУ.

Ён удакладніў, што нядаўна стан Кадырава палепшыўся. Аднак гэты перыяд аказаўся нядоўгім. Яму зноў становіцца горш.

Сам Кадыраў катэгарычна адмаўляе наяўнасць у сябе невылечнай хваробы. Крыніцы ж паведамляюць пра некалькі дыягназаў — пагаворваюць пра нырачную недастатковасць, некроз падстраўнікавай залозы і нават анкалогію.

Апошнія навіны