BE RU EN

У Віцебску ў краме затрымалі «мага і ведзьмака», які выступаў па тэлебачанні

  • 12.09.2026, 13:58

Ён вёў эфіры аб «магчымасцях грашовай магіі».

У Віцебску па падазрэнні ў крадзяжы адзення з крамы затрымалі 44-гадовага парапсіхолага, вядзуна і эзатэрыка, які восем гадоў таму вёў эфіры на адэскім тэлеканале «Здоровье». Пра затрыманне мужчыны паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.

Паводле інфармацыі ведамства, мужчына прыехаў з «суседняй краіны» ў Беларусь у госці да сяброўкі. Па дарозе ён зайшоў у фірмовую краму адзення, падабраў сабе спартыўны касцюм, схаваў яго ў кішэні сваёй кофты і пайшоў, не аплаціўшы тавар.

Аператыўнікі затрымалі падазраванага на працягу гадзіны пасля званка ў міліцыю. У дачыненні да мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу.

Праверка паказала, што фігурант аказвае «экстрасэнсорныя» паслугі і нават стварыў відэаблог на папулярным інтэрнэт-хостынгу. Як высветліла «Зеркало», каля васьмі гадоў таму ён вёў перадачу на адэскім тэлеканале «Здоровье». Там ён прадстаўляў сябе як «вядзуна, эзатэрыка і парапсіхолага». У сваіх шоу ён расказваў пра «магчымасці грашовай магіі», «энергетычны вампірызм» і іншыя тэмы.

Раней яго прыцягнулі да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым стане. Той штраф ён не аплаціў і з'ехаў за мяжу, заявіў неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.

Апошнія навіны