Беларусь накрые густы туман
- 12.09.2026, 14:51
Стала вядома пра надвор'е ў нядзелю, 13 верасня.
«Белгідрамет» абвясціў жоўты ўзровень небяспекі на нядзелю, 13 верасня, з-за туману.
Туман накрые Беларусь уначы і раніцай у нядзелю.
Удзень 13 верасня будзе пераважна без ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў ад слабага да ўмеранага. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +3..+9°С, у паўднёвых раёнах +10..+12°С, максімальная ўдзень +16..+22°С.
14 верасня ўначы ў асобных раёнах на захадзе, раніцай і ўдзень месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер умераны, удзень месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы +6..+13°С, месцамі +3..+5°С, удзень +16..+23°С.
15 верасня месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў, умераны. Тэмпература паветра ўначы +7..+13°С, месцамі +4..+6°С; удзень +16..+23°С.