Лаўроў зрабіў цынічную заяву аб перамір’і з Украінай
- 12.09.2026, 17:48
Рыторыка Крамля чарговы раз дэманструе яго сапраўдныя намеры.
Расія не будзе спыняць баявыя дзеянні супраць Украіны падчас магчымых перамоваў. Пра такую пазіцыю заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, паведамляюць расійскія СМІ.
«Мы па-ранейшаму гатовыя да перамоваў, але на перыяд перамоваў спецыяльную ваенную аперацыю спыняць не будзем», — сказаў ён журналістам на саміце БРІКС у Нью-Дэлі.
Асобна Лаўроў назваў запрашэнне Уладзіміра Зяленскага прыехаць у Маскву «вялізным жэстам добрай волі» з боку Расіі.