СМІ: Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю
- 12.09.2026, 19:25
Гаворка пра Аляксея Гаўрыленку.
Як стала вядома Tribuna.com, па падазрэнні ў забойстве 43‑гадовай зніклай цяжарнай мінчанкі Тацяны Мартышчанкі затрымалі 38‑гадовага хакейнага суддзю Аляксея Гаўрыленку.
Аляксей Гаўрыленак — сын былога гульца зборнай Беларусі, галкіпера Аляксандра Гаўрыленкі. Сайт Федэрацыі хакея Беларусі ўжо выдаліў профіль Гаўрыленкі‑малодшага са свайго рэсурсу.
Пра забойства жанчыны стала вядома 11 верасня. Яе шукалі з 8 верасня.
Паведамленне пра знікненне жанчыны паступіла ў міліцыю ад яе дачкі праз два дні пасля забойства. На працягу сутак падазраваны быў устаноўлены і затрыманы. У дачыненні да яго ўзбудзілі крымінальную справу.
Аляксей Гаўрыленак выступаў у юнацкіх зборных Беларусі, а таксама сыграў на маладзёжным чэмпіянаце свету ў узросце да 20 гадоў (сезон‑2006/2007). З 2008‑га па 2015‑ы выступаў за «Брэст», дзе завяршыў кар’еру гульца.
Яго бацька, галкіпер Аляксандр Гаўрыленак, за зборную Беларусі выступаў з 1992‑га па 1999 год. Правёў 17 матчаў, прапусціў 39 шайбаў.