Буданаў: Давайце верыць у Амерыку
- 12.09.2026, 21:22
Кіраўнік Афіса прэзідэнта Украіны нагадаў пра санкцыі супраць Расіі.
Амерыканская падтрымка важная, але таксама Украіне неабходна захоўваць унутраную еднасць і спадзявацца на ўласныя сілы.
Пра гэта заявіў кіраўнік Афіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў у межах канферэнцыі YES Annual Meeting 2026, арганізаванай Фондам Віктара Пінчука.
«Давайце ўсе будзем верыць у Амерыку. Нам дакладна патрэбная яе дапамога. І тое, што сітуацыя крыху змянілася ў дачыненні да Украіны, усё так і ёсць. Спадзяюся, змянілася да лепшага. Як мінімум, хочацца ў гэта верыць», — сказаў Буданаў.
У той жа час кіраўнік АП Украіны заклікаў не забывацца і пра ўнутраныя працэсы ва Украіне, а таксама пра санкцыйны ціск на Расію.
«За нас ніхто нічога рабіць не будзе. Пастаянная падтрымка Украіны, захаванне еднасці, у спалучэнні і з санкцыйным ціскам... І пра гэта таксама трэба не забывацца казаць, бо 21 пакет санкцый ужо ўвялі (у ЕС — рэд.). Гэта ўсё цудоўна, але ж ідуць усё новыя і новыя (пакеты — рэд.), гэта значыць, што, мякка кажучы, гэтая праца яшчэ недапрацаваная», — адзначыў ён.
Паводле слоў Буданава, трэба вызначыць, ці сапраўды партнёры хочуць санкцыямі падштурхнуць Расію да нейкіх рашэнняў, ці гэта проста «нейкі працэс».
«Я хачу верыць, што ўсё ж гэта механізм, а не толькі працэс. Дык вось, давайце я яшчэ раз скажу: верыць у Амерыку, верыць у Еўропу і верыць, галоўнае, у Украіну. Разам мы сіла. Калі мы адзіныя, дык ніхто нічога не зробіць. Калі будзем «Лебедзь, Рак і Шчупак», ну, выбачайце, вынік будзе адпаведны», — рэзюмаваў кіраўнік АП.