«Сканчаюцца рускія мужыкі»
- 13.09.2026, 10:58
Z-прапагандыст Прылепін занепакоіўся.
Расійскі ультрапатрыёт, Z-пісьменнік і экс-дэпутат Дзярждумы Захар Прылепін на Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы патрабаваў аднавіць Расійскую імперыю. У той жа прамове ён прызнаваў, што на захоп Украіны ў РФ няма сіл. Пра гэта паведамляе Dialog.UA.
Прылепін патрабаваў захапіць як мінімум 2-3 постсавецкія краіны, бо па выніках «СВА» ў РФ амаль не засталося мужчын для новых захопніцкіх войнаў.
«Я за аднаўленне імперыі! Я не толькі за (акупацыю — рэд.) Украіны, я за шэраг як мінімум іншых тэрыторый былай Расійскай імперыі і Савецкага Саюза, якія павінны да нас вярнуцца. Бо іх заваёўвалі нашыя продкі. Нам ужо не стае людзей нават для супрацьстаяння з Украінай, для вайны з Украінай. У нас сканчаюцца рускія мужыкі! Нам патрэбныя яшчэ 2-3 рэспублікі, дзе мы зможам падсілкаваць сябе ваеннай і працоўнай сілай», — заявіў Z-пісьменнік.
У той жа прамове ён прызнаваў, што ў Расіі няма сіл нават на захоп Украіны. «Мы далучым Данбас на працягу паўгода — года і адрапартуем, што гэта велізарная, вялікая перамога, якую мы хацелі. Ні пра які Кіеў, Адэсу нават і гаворкі не ідзе», — сказаў Прылепін.