BE RU EN

У небе Літвы зафіксавалі неапазнаны лятучы аб’ект

  • 13.09.2026, 13:13

Хутчэй за ўсё, ён прыляцеў з Беларусі.

13 верасня а 4:05 раніцы радары ВПС літоўскай арміі зафіксавалі каля горада Варэна неапазнаны лятучы аб’ект, які, верагодна, трапіў на тэрыторыю Літвы з Беларусі, піша Delfi

А 4:25 раніцы, то бок праз 20 хвілін, гэты аб’ект пакінуў паветраную прастору Літвы і апынуўся на тэрыторыі Калінінградскай вобласці Расіі.

Як толькі паступіла інфармацыя пра даныя радараў, адказныя ведамствы праінфармавалі жыхароў. Наяўных даных было недастаткова, каб дакладна вызначыць тып аб’екта, аднак напрамак яго руху і іншыя даныя не сведчылі пра прамую пагрозу для жыхароў Літвы і іншых аб’ектаў. Калі даныя паказалі, што аб’ект пакінуў тэрыторыю Літвы, падстаў для абвяшчэння паветранай трывогі не было.

Знішчальнікі НАТА ў паветра не ўзнімаліся.

Апошнія навіны