BE RU EN

Расія атакавала пасажырскі цягнік за 2 км ад мяжы з Польшчай

  • 13.09.2026, 13:45

Удар быў нанесены ў Валынскай вобласці.

Расійскія войскі 13 верасня нанеслі ўдар па лакаматыву пасажырскага цягніка на Валыні. Атака адбылася недалёка ад мяжы з Польшчай.

Пра гэта паведамляе «Укрзалізніца».

«Сёння на Валыні, у двух кіламетрах ад мяжы з Польшчай, вораг нанёс удар па лакаматыву пасажырскага цягніка», — гаворыцца ў паведамленні.

У «Укрзалізніцы» адзначылі, што маніторынгавая група загадзя выявіла пагрозу і папярэдзіла пра яе цягніковую брыгаду.

Дзякуючы гэтаму ўдалося пазбегнуць пацярпелых. У кампаніі не паведамляюць пра параненых у выніку гэтай атакі.

«Укрзалізніца» працягвае сачыць за паветранымі пагрозамі і прымае меры дзеля бяспекі пасажыраў і чыгуначнікаў.

Апошнія навіны