Украіна нанесла моцны ўдар па нафтавым сектары Расіі
- 13.09.2026, 17:01
Адначасова паражаныя два буйныя НПЗ.
У ноч на 13 верасня Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па расійскай нафтавай галіне. Паражаныя НПЗ «Славянск Эка» ў Краснадарскім краі і «Танэка» ў Татарстане.
Інфармацыю афіцыйна пацвердзіў украінскі Генштаб.
На абодвух заводах у выніку атакі ўспыхнулі пажары. Наступствы цяпер удакладняюцца.
Аперацыю па паражэнні «Славянск Эка» ажыццявіла ваенная выведка — ГУР МА Украіны. Паводле яе даных, аб’ект атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні.
«Паражана ключавая ўстаноўка перапрацоўкі нафты і рэзервуарны парк прадпрыемства, які жывіць злачынную вайну супраць Украіны. Густы дым і зарыва ад маштабнага пажару на расійскім НПЗ бачныя за дзясяткі кіламетраў», — паведамілі выведнікі.
Удар па «Танэка» ў Татарстане — справа рук украінскіх Сіл спецаперацый. БПЛА праляцелі каля 1,2 тыс. км, перш чым трапіць у мэту.
«Танэка» — адзін з самых буйных і сучасных НПЗ Расіі. Праектная магутнасць — больш за 16 млн тон у год… Прадукцыя завода забяспечвае патрэбы Узброеных Сіл РФ, а яе экспарт — папаўненне ваеннага бюджэту агрэсара», — паведамілі ў ССО.
Паводле даных Генштаба, на «Танэка» зафіксавана ўзгаранне аднаго з паліўных рэзервуараў.