BE RU EN

Кааператыў «Возера» губляе ўладу

  • 13.09.2026, 17:19

Пуцін становіцца пешкай уласных ахоўнікаў.

У Крамлі адбываюцца закулісныя войны, у выніку якіх сваёй пасады пазбавіўся адзін з самых уплывовых спецслужбістаў РФ — Сяргей Алпатаў.

Аб гэтым паведаміў расійскі рэсурс «ВЧК-ОГПУ», які звязваюць са спецслужбамі РФ.

Нядаўна Алпатаў быў звольнены з пасады начальніка Службы эканамічнай бяспекі ФСБ. Канал сцвярджае, што ён стаў ахвярай новага крэмлёўскага клана, які сфармаваўся з былых ахоўнікаў Пуціна. І гэты клан вельмі хутка набірае моц, захопліваючы ўладу і актывы найбліжэйшага асяроддзя дыктатара РФ.

«У Расіі надыходзіць новая эпоха, калі за кадравымі перастановамі ў сілавым блоку, у асобных міністэрствах і ведамствах, дзяржкарпарацыях будуць стаяць не звыклыя члены кааператыву «Возера» і акцыянеры банка «Расія», а клан ахоўнікаў», — распавёў рэсурс.

На галоўных ролях групоўкі стаяць былыя асабістыя ахоўнікі Пуціна: Аляксей Дзюмін, Дзмітрый Міронаў, Дзмітрый Стэпаненка, а таксама кіраўнік ФСО Дзмітрый Кончнеў.

«Гэты клан ужо трывала ўвайшоў ва ўсе актывы Аркадзя Ратэнберга, яго чальцы маюць моцны ўплыў на кіраўніка Сбера Германа Грэфа і г.д. Зараз клан адціскае актывы ў Анатоля Яблонскага, захавальніка капіталаў намесніка дырэктара ФСБ РФ Яўгена Ловырева», — распавёў канал.

Па ягоных звестках, дадзены клан маніпулюе страхамі старэючага дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна. Ахова прыбірае сваіх канкурэнтаў, распавядаючы яму казкі, што гэтыя людзі рыхтуюць супраць яго змову або замах.

Па ягоных звестках, дадзены клан маніпулюе страхамі старэючага дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна. Ахова прыбірае сваіх канкурэнтаў, распавядаючы яму казкі, што гэтыя людзі рыхтуюць супраць яго змову або замах.

«Клан ахоўнікаў не першы раз праварочвае такі «трюк» з Пуціным… «Прабны шар» быў запушчаны вясной гэтага года, калі прадстаўнікі клана даклалі прэзідэнту РФ пра падрыхтоўку замаху на яго (памятаеце ўсіх тых аўтаматчыкаў і кулямётчыкаў на мурах Крамля і на маўзалеі) і паспяхова «папярэдзілі замах». Тады клан зразумеў сілу свайго ўплыву на Пуціна», — распавёў «ВЧК-ОГПУ».

Фактычна 73-гадовы Пуцін, які панічна баіцца за сваё жыццё, губляе ўладу і становіцца пешкай былых асабістых ахоўнікаў.

Апошнія навіны