Верасень рыхтуе Беларусі новы надворны сюрпрыз
- 13.09.2026, 20:31
У краіну можа хлынуць магутнае цяпло з Каспія.
Верасень не спяшаецца апускаць Беларусь у холад. На наступным тыдні краіна можа апынуцца ў зоне «наймагутнейшага выносу цяпла»: тэмпература здольная ўстанавіць новыя рэкорды са значэннямі каля +30 °C. Прагноз 13 верасня прадставіў тэлеграм-канал Nadvorie.
Аўтары рэсурсу расказалі, што 14 верасня ў раёне Адрыятычнага мора можа ўтварыцца цыклон. Беларусь, верагодна, 15–16 верасня апынецца ў яго цёплым сектары, «у зоне наймагутнейшага выносу цяпла прыкладна з раёна Каспійскага мора / заходняга Казахстана», удакладнілі спецыялісты.
У выніку ў краіне на пару дзён тэмпература можа наблізіцца да +30 °C. Праўда, гэта пакуль не стопрацэнтны прагноз.