Трамп дапусціў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты Patriot
- 14.09.2026, 9:32
Вашынгтон і Кіеў «вядуць аб гэтым перамовы»
Украіна можа атрымаць ад ЗША ліцэнзію на ранейшую версію ракет для сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на борце Air Force One па дарозе з Ірландыі ў ЗША.
Адказваючы на пытанне журналістаў пра магчымасць прадастаўлення Кіеву ліцэнзіі на вытворчасць боепрыпасаў для Patriot, амерыканскі лідар заявіў, што Вашынгтон і Кіеў «вядуць аб гэтым перамовы». Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра «менш дасканалыя версіі» гэтых перахопнікаў.