Масква рыхтуецца да ўкраінскіх балістычных ракет
- 14.09.2026, 12:24
Нават расійскія Z-прапагандысты прызнаюць непазбежнасць новай пагрозы.
Расійскія Z-прапагандысты ўсё актыўней абмяркоўваюць украінскую балістычную праграму. Апошнім часам іх меркаванні сходзяцца на тым, што рана ці позна балістычныя ракеты паляцяць па Маскве, піша Dialog.UA.
Так, вядомы ў вузкіх колах расійскі акупант Юрый Горошко з пазыўным «Тавр» заявіў, што з’яўленне ў Украіны балістычных ракет, здольных дасягаць Масквы, — толькі пытанне часу. Пра гэта ён сказаў у размове з прапагандыстам і публіцыстам Максімам Калашнікавым.
Ён выказаў здагадку, што калі ў Кіева з’явяцца ўжо анансаваныя ракеты FP-9 і яны змогуць дасягнуць цэнтра Масквы, сітуацыя для Расійскай Федэрацыі зменіцца не ў лепшы бок. У адказ Горошко заявіў:
«Я б нават удакладніў: не “калі”, а “калі менавіта”».