У Мінску адкрылі помнік Аляксандру Мядзведзю
- 16.09.2026, 19:17
Фотафакт.
Сёння знакамітаму барцу Аляксандру Мядзведзю споўнілася б 88 гадоў.
У гэты дзень на Усходніх могілках сабраліся яго сябры, калегі і спартсмены, а на магіле легендарнага барца адкрылі помнік, піша Onliner.by.
Манумент — гэта бюст маладога Аляксандра Мядзведзя, ля падножжа якога выяўленыя сцэны барацьбы.
Аўтар помніка — беларускі скульптар Канстанцін Костюченко, які стварыў «Брамы памяці» ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец».
Аляксандр Мядзведзь — трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе. Ён сем разоў станавіўся чэмпіёнам свету і быў прызнаны найлепшым барцом ХХ стагоддзя.
Пасля завяршэння кар’еры Мядзведзь доўгі час займаўся трэнерскай працай, быў спартыўным функцыянерам, а ў 2004 годзе стаў сцяганосцам зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Афінах. Яго не стала 2 верасня 2024 года.