BE RU EN

Тэнісісткі разыграюць галоўны трафей сезона на арэне клуба НБА

  • 17.09.2026, 7:14

WTA таксама перанясе штаб-кватэру ў Шарлот.

Фінальны турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), у якім удзельнічаюць па восем лепшых тэнісістак і дуэтаў сезона, у 2027–2029 гадах будзе праходзіць на арэне клуба НБА ў горадзе Шарлот (штат Паўночная Караліна, ЗША).

Spectrum Center, дзе выступае «Шарлот Хорнэтс», умяшчае на спартыўных спаборніцтвах каля 20 тыс. гледачоў.

WTA таксама перанясе сваю штаб-кватэру ў Шарлот.

У 2026 годзе турнір прыме амерыканскі Індыян-Уэлс (Каліфорнія) — з 8 па 15 лістапада.

У гэтым сезоне першай на Фінальны турнір кваліфікавалася Алена Рыбакіна, якая перамагла на Australian Open і US Open і ўзначаліла рэйтынг WTA. Казахстанская тэнісістка стала пераможцай Фінальнага турніру летась.

Апошнія навіны