Стала вядома, колькі Арына Сабаленка зарабіла прызавых у гэтым годзе
- 17.09.2026, 13:03
Даход спартсменкі вымяраецца мільёнамі долараў.
Пасля фінальных матчаў Адкрытага чэмпіянату ЗША стала вядома, колькі прызавых зарабілі тэнісісты з пачатку 2026 года. Экс-першая ракетка свету Арына Сабаленка, якая саступіла трон Алене Рыбакінай, не апынулася ў лідарах.
Рэйтынг падрыхтавала выданне Sportico, якое спецыялізуецца на фінансах і бізнесе ў спорце. Вось агульная дзясятка, у якую ўвайшлі і мужчыны, і жанчыны
1. Яннік Сінер — $11,62 млн.
2. Аляксандр Звераў — $9,22 млн.
3. Лінда Носкава — $6,69 млн.
4. Мірра Андрэева — $5,85 млн.
5. Кока Гаўф — $5,52 млн.
6. Алена Рыбакіна — $5,38 млн.
7. Арына Сабаленка — $5,27 млн.
8. Кароліна Мухава — $4,96 млн.
9. Флавіё Коболі — $4,51 млн.
10. Карлас Алькарас — $4,43 млн.
Як бачым, Арына, якая не выйграла сёлета ніводнага турніру Вялікага шлема, у агульным рэйтынгу займае толькі сёмае месца. Калі ўлічваць толькі жаночы тэніс, беларуска знаходзіцца на чацвёртай пазіцыі.