BE RU EN

Трэці корпус ЗСУ паралізаваў працу элітнага падраздзялення РФ «Рубікон»

  • 18.09.2026, 19:20

Вораг пачаў пакідаць пазіцыі, кідаючы маёмасць.

У Трэцім армейскім корпусе ЗСУ заявілі, што падчас наступальнай аперацыі «Вівальдзі» ў паўночнай частцы Данецкай вобласці ўдалося нанесці страты элітнаму расійскаму падраздзяленню БПЛА «Рубікон», у выніку чаго яго знялі з Ліманска-Бараўскага напрамку. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на каментар корпуса.

Раней «Рубікон» быў перакінуты сюды як на прыярытэтны напрамак.

Байцы «Тройкі» вывелі з ладу сістэму кіравання «Рубіконам»: знішчылі яго лагістыку, склады боепрыпасаў, пляцоўкі ўзлёту дронаў, нядаўна створаныя падраздзяленні, а таксама дасведчаных аператараў БПЛА. Расіяне страцілі магчымасць хутка папаўняць падраздзяленне рэсурсамі і падрыхтаваным асабовым складам.

Губляючы асабовы склад і тэхніку і не маючы магчымасці разгарнуцца з-за ўкраінскіх РЭБ і СПА, вораг пачаў пакідаць пазіцыі, кідаючы маёмасць. Каб захаваць тое, што засталося ад падраздзялення, расійскае камандаванне вырашыла перакінуць «Рубікон» на іншы напрамак.

Апошнія навіны