BE RU EN

У Латвіі затрымалі 13 замежнікаў, якія незаконна праніклі з Беларусі

  • 18.09.2026, 20:13

Латвійскім памежнікам дапамаглі літоўскія калегі.

13 замежнікаў, якія праніклі ў краіну з Беларусі, высачылі і затрымалі памежнікі ў Латвіі. Затрымаць іх латвійскім калегам дапамаглі памежнікі з Літвы, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Увечары 17 верасня група з 13 чалавек незаконна перасекла беларуска-латвійскую мяжу. На месца выехалі літоўскія кінолагі са службовымі сабакамі.

Пяцёх чалавек яны заўважылі на тэрыторыі Латвіі прыблізна ў 300 метрах ад літоўска-латвійскай дзяржаўнай мяжы. Затрыманых перадалі латвійскім памежнікам.

Яшчэ васьмярых парушальнікаў мяжы латвійскія памежнікі затрымалі самі.

Апошнія навіны