У Мінску закрылі станцыю метро «Плошча Леніна»
- 18.09.2026, 21:11
Цягнікі там не спыняюцца.
Станцыю метро «Плошча Леніна» 18 верасня а 20:21 закрылі «па тэхнічных прычынах». Цягнікі следуюць без прыпынку.
Аб гэтым паведаміў Мінскі метрапалітэн.
Як доўга будзе закрытая станцыя, у падземцы не ўдакладнілі.