Зяленскі: На саміце «Карпацкай васьмёркі» падрыхтавалі больш за 50 пагадненняў
- 18.09.2026, 22:41
На суму звыш мільярда еўра.
Па выніках саміту «Карпацкай васьмёркі» да падпісання падрыхтавалі дзясяткі здзелак на суму больш за мільярд еўра. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
- Упершыню Карпацкі макрарэгіён прэзентуе сябе як адзіны рынак з адзіным інвестыцыйным партфелем. Таксама сёння да падпісання падрыхтавана больш за 50 здзелак на суму звыш мільярда еўра. І гэта толькі пачатак, - адзначыў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Каля паловы ўсяго інвестыцыйнага партфеля прыпадае на энергетычны сектар. Сярод ключавых напрамкаў - сонечная і ветравая энергетыка, сістэмы назапашвання энергіі, новыя інтэрканектары, а таксама выкарыстанне магутных украінскіх падземных газасховішчаў.
Акрамя таго, у рэгіёне прапануюць стварыць Карпацкі ветраэнергетычны кластар магутнасцю 1,5 гігавата.
- Карпаты могуць стаць пастаўшчыком энергіі для Еўрапейскага саюза, а не проста транзітным рэгіёнам. І гэта наўпрост падтрымлівае еўрапейскую мэту энергетычнай незалежнасці ад Расіі, - падкрэсліў Зяленскі.