BE RU EN

Беларускія банкі ўводзяць валютныя змены

  • 19.09.2026, 13:50

Адно з іх датычыцца дырхамаў ААЭ.

У некаторых банкаў з'явіліся валютныя змены. Што гэта за навінкі, паведаміла «Зеркало».

«Статусбанк» з 10 верасня стаў мяняць дырхамы ААЭ на рублі. Зрабіць гэта можна ў офісе ў Мінску на вуліцы Дзянісаўская, 8а.

«Сбер Банк» з 14 верасня змяніў ліміт па валютна-абменных аперацыях па паслузе «СберОбмен».

«Нео Банк Азия» з 21 верасня знізіць да 15% камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў праз свае касы для папаўнення новых бягучых рахункаў (а для ўжо адкрытых да гэтай даты — з 22 кастрычніка). Тарыф прымяняецца толькі для нерэзідэнтаў.

У «Паритетбанка» з'явіліся змены па камісіі за залічэнне наяўнай валюты на рахункі нерэзідэнтаў Беларусі.

«Беларусбанк» і Мінфін з 10 верасня запусцілі продаж дзяржаўных аблігацый на прад'яўніка 11-га і 12-га выпускаў у доларах. Працэнтная стаўка па іх — 2,7% гадавых. Тэрмін абарачэння — 2 гады. Намінальная вартасць адной аблігацыі — 1000 і 5000 долараў.

Апошнія навіны